Беларуская Служба

МУС Польшчы: Мы разглядаем актывізацыю на мяжы з Беларуссю як рэакцыю на дапамогу Ціманоўскай

05.08.2021 13:00
Віцэ-міністр звярнуў увагу на тое, што Беларусь вядзе гібрыдную вайну з Еўрасаюзам.
-
Віцэ-міністр МУС Мацей Вонсікфота: МУС

-У апошнія дні мы назіраем рост актыўнасці на польска-беларускай мяжы. Мы разглядаем гэта як рэакцыю на дапамогу беларускай спрынтарцы Крысціне Ціманоўскай, - падкрэсліў у чацвер намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік. На яго думку, беларускія ўлады выкарыстоўваюць імігрантаў у якасці «жывой зброі».

Віцэ-міністр у тэлевізіі wPolsce.pl звярнуў увагу на тое, што Беларусь вядзе гібрыдную вайну з Еўрасаюзам «з дапамогай нелегалаў, якіх беларускія памежныя службы праводзяць праз польскую і літоўскую мяжу, асабліва Літву, якая менш ахоўваецца, чым Польшча».

На думку Мацея Вонсіка, беларускія ўлады выкарыстоўваюць іх як «жывую зброю».

ав

Ірацкія авіякампаніі прыпынілі рэйсы ў Беларусь на дзесяць дзён

05.08.2021 12:03
Са студзеня беларуска-літоўскую мяжу перасеклі больш за чатыры тысячы нелегалаў, большасць з якіх-грамадзяне краін Блізкага Усходу, у тым ліку Ірака.