Беларуская Служба

За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 276 мігрантаў

20.09.2021 12:09
За дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя пяць чалавек.
- .
Польска-беларуская мяжа.Autorstwa Beentree - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4467391

Польская Памежная служба зафіксавала ўчора 276 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі. Былі затрыманыя 19 чалавек, у тым ліку грамадзяне Сірыі, Ірака і Конга.

Астатнім мігрантам (257 чалавекі) памежнікі перашкодзілі нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі.
Апрача таго былі затрыманыя 5 чалавек, якія дапамагалі ў нелегальным перасячэнні мяжы. Гэта два палякі, два ўкраінцы і адзін грузін.

IAR/аз