Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр: Мы маем справу з масавай, добра падрыхтаванай у Мінску і Маскве акцыяй

20.09.2021 12:31
Толькі ў верасні былі зафіксаваныя 4 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі.
Матэвуш Маравецкі PAP/Wojciech Olkuśnik

Толькі ў верасні былі зафіксаваныя каля 4 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Гэта значна больш, чым у жніўні. Агулам за два апошнія месяцы былі зафіксаваныя каля 7 тысяч такіх спробаў. Мы маем справу з масавай, добра падрыхтаванай у Мінску і Маскве акцыяй, заявіў прэмʼер Матэвуш Маравецкі падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Памежнай службы.

Матэвуш Маравецкі паведаміў таксама пра смерць трох чалавек, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу. Раней пра гэта інфармавала таксама Памежная служба:

- У выніку пераахаладжэння і знясіленыя цяжкімі ўмовамі памерлі трое мігрантаў. Мы стараемся дапамагаць усім, выяўленым на тэрыторыі Польшчы нелегалам. Часта мы знаходзім іх на балотах, у лясах, у цяжкадаступных месцах. Надоечы мы выратавалі восем такіх асобаў, якія блукалі па балотах ракі Супрасьль.

Кіраўнік ураду дадаў, што польская дзяржава зробіць усё магчымае, каб памерлыя не засталіся ананімнымі і былі годна пахаваныя. Матэвуш Маравецкі не сумняецца, што мы маем справу з акцыяй, якая павінна дэстабілізаваць сітуацыю на мяжы ЕС.

IAR/аз

Канцылярыя прэзідэнта: Смерць мігрантаў на польска-беларускай мяжы – віна палітыкі ўладаў Беларусі

20.09.2021 08:45
Польскія памежнікі выявілі целы трох мігрантаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларусі.

За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 276 мігрантаў

20.09.2021 12:09
За дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя пяць чалавек.