Беларуская Служба

Міграцыйны ціск на мяжы – гэта рызыка пранікнення ў Еўропу тэрарыстаў

26.09.2021 19:32
Такім чынам канстатуе прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.
- -     .
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.Polskie Radio 24

Апошняя хваля масавай міграцыі ў Еўропу спрыяла пранікненню на Захад людзей, звязаных, між іншым, з тэрарыстычнымі арганізацыямі і арганізаванай злачыннасцю. Такую рызыку таксама нясе міграцыйны ціск, створаны Лукашэнкам і Пуціным на мяжы Польшчы, напісаў у Твітары прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.

З пачатку верасня польская Памежная служба зафіксавала больш за 5 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларуссю. З 2 верасня на польска-беларускім памежжы дзейнічае надзвычайнае становішча.
Яно ахоплівае 183 населеныя пункты ў Падляшскім і Люблінскім ваяводствах, у паласе шырынёй да 3 кіламетраў ад мяжы. Надзвычайнае становішча было ўведзенае рашэннем прэзідэнта на 30 дзён па запыце Савета міністраў.

Улады абгрунтоўваюць гэты крок сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, дзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе «гібрыдную вайну» супраць Польшчы.

PAP/аз