Беларуская Служба

За суткі адбылося 218 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

27.09.2021 10:02
Усе спробы былі прадухілены, шэсць чалавек былі арыштаваныя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

Учора памежная служба зафіксавала 218 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Усе спробы былі прадухілены. Шэсць чалавек былі арыштаваныя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы: двое грамадзян Сірыі з нямецкімі візамі на жыхарства, двое грамадзян Польшчы і грамадзяне Азербайджана і Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю далёкая ад стабільнай. Ён прызнаў, што калі гэта не зменіцца, то, клапоцячыся пра бяспеку Польшчы, будзе апраўдана працягваць прымяненне існуючых надзвычайных мер у памежнай зоне.

Павал Яблоньскі ў эфіры Польскага радыё 1 заявіў, што Міністэрства замежных спраў адсочвае сітуацыю ў краінах, дзе Мінск можа шукаць мігрантаў, якія будуць прывезены ў Беларусь. Як ён запэўніў, міністэрства прымае меры, каб гэтага не дапусціць.

Намеснік міністра Яблоньскі нагадаў, што Польшча падтрымлівае бежанцаў у іарданскіх лагерах, а таксама арганізацыі, якія дзейнічаюць на месцы. Ён выказаў надзею, што гэтыя дзеянні будуць ацэнены і блізкаўсходнія партнёры разумеюць польскія аргументы.

«Дзякуючы гэтаму мы можам разлічваць на добрае супрацоўніцтва і партнёрскі падыход з боку ўладаў Іарданіі», – дадаў ён.

ав

Міграцыйны ціск на мяжы – гэта рызыка пранікнення ў Еўропу тэрарыстаў

26.09.2021 19:32
Такім чынам канстатуе прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.