Беларуская Служба

У Польшчы стабілізавалася хваля каранавіруса

04.12.2021 11:53
Пакуль гэта стабілізацыя на высокім узроўні заражэння ды смяротнасці.
Ілюстрацыйны здымакPA/NARONG SANGNAK Dostawca: PAP/EPA


Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі пацверджана 25 576 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. 135 чалавек памерлі ад COVID-19, а 367 чалавек памерлі ад спадарожных захворванняў.

У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што ў польскіх шпіталях знаходзяцца цяпер 22 350 хворых на COVID. Гэта на 315 больш, чым учора.
Да апаратаў ШВЛ падключана 1978 пацыентаў - на 10 больш, чым за папярэдні дзень. На каранціне знаходзяцца 761 786 чалавек.
У наяўнасці 7 тысяч ложкаў для хворых Covid і 699 рэспіратараў.

З пачатку пандэміі каранавірусам заразіліся 3 649 027 палякаў, 3 мільёны 116 тысяч чалавек вылечыліся, 85 630 пацыентаў памерлі.

ПР/юл