Расійская дзяржаўная энергетычная карпарацыя «Газпром» зноў узмацняе ціск на Еўропу з дапамогай газавага вентыля, чытаем на польскім партале wp.pl.
На гэты раз была значна скарочана перакачка блакітнага паліва праз Украіну ў Славаччыну. Пачынаючы з 2 студзеня, пастаўкі ўпалі амаль на 30%. Расія тлумачыць, што ёй не трэба адпраўляць увесь аб'ём газа праз Украіну. Пры гэтым ужо некалькі тыдняў «Газпрам» не рэзервуе прапускную здольнасць газаправода Ямал-Еўропа.
Адначасова ўлады Расіі катэгарычна адмаўляюць выкарыстання энергетычных маніпуляцыі ў палітычных мэтах. «Расія не абавязаная пастаўляць увесь газ у Еўропу праз Украіну», – растлумачыў у панядзелак намеснік міністра замежных спраў РФ Аляксандр Панкін.
Пуцін вядзе складаную гульню, бо робіць усё так, каб не парушаць транзітныя або кантрактныя абавязацельствы перад партнёрамі з ЕЗ, адначасова ўзмацняючы ціск з мэтай прыспяшэння сертыфікацыі Nord Stream 2.
Праз газаправод Ямал-Еўропа можа быць дастаўлена 33 млрд кубаметраў газу ў год. Францыя і Нямеччына ўжо вычарпалі свае гадавыя абʼёмы кантрактаў, а «Газпром» рэзервуе магутнасці перадачы на аснове такіх прапаноў.
Пра скарачэння паставак расійскага газа ў Славаччыну праз Украіну пісалі на партале wp.pl.
эж