Беларуская Служба

За суткі 56 чалавек спрабавалі нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу

21.01.2022 14:28
Польская Памежная служба паведамляе, што ля Чарэмхы мяжу фарсіравала група з 49 агрэсіўных замежнікаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

За мінулыя суткі 56 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу, паведаміла ў Твітары Памежная служба. Паводле памежнікаў, уначы на ўчастку ля вёскі Пласка, група з 13 грамадзян Ірака прайшла на польскі бок па замерзлым возеры Вянзовец.

У сваю чаргу ля Чарэмхы мяжу фарсіравала група з 49 агрэсіўных замежнікаў. «Гэта былі грамадзяне Ірака, Турцыі, Шры-Ланкі, Емена і Сірыі», – паведаміла польская Памежная служба.

Летась польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Найбольш у кастрычніку – 17,5 тысяч.

PAP/аз

Польскія памежнікі: 32 мігранты пры дапамозе беларусаў перарэзалі дрот і прарваліся ў Польшчу (відэа)

19.01.2022 11:36
Усіх мігрантаў неўзабаве затрымалі польскія вайскоўцы.