Беларуская Служба

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, у Польшчы пражывае 38 179 800 чалавек

27.01.2022 16:27
Падчас адкрыцця Трэцяга дэмаграфічна кангрэса былі агучаныя папярэднія дадзеныя апошняга перапісу насельніцтва.
Narodowy Spis Powszechny 2021
Narodowy Spis Powszechny 2021GUS/twitter

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, у Польшчы пражывае 38 179 800 чалавек. Падчас канферэнцыі ў Прэзідэнцкім палацы, якая адкрывала Трэці дэмаграфічны кангрэс, Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла папярэднія дадзеныя апошняга перапісу насельніцтва ў Польшчы.

Прэзідэнт Анджэй Дуда выказаў надзею, што «дадзеныя перапісу адлюструюць рэальны стан польскага грамадства і дазволяць вызначыць змены якасці і ўзроўню жыцця ў Польшчы». Прэзідэнт дадаў, што для яго самае галоўнае – правесці такія змены ў краіне, вынікам якіх будзе паляпшэнне якасці жыцця грамадзян.

Удзельнікі кангрэса правялі таксама глыбокі аналіз зменаў, якія адбыліся ў стане і структуры польскага насельніцтва з 2012 года.

IAR/аз