Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: НАТА і ЕС адкажуць на жорсткую агрэсію Расіі

24.02.2022 07:26
Мы сумесна адкажам на жорсткую агрэсію Расіі і не пакінем Украіну без падтрымкі, запэўніў польскі прэзідэнт.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

«Нягледзячы на намаганні міжнароднай супольнасці, Украіна стала ахвярай жорсткага, нічым не справакаванага і неапраўданага нападу Расіі», – напісаў прэзідэнт Анджэй Дуда ў Твітары.

«Мы супрацоўнічаем з нашымі хаўруснікамі з НАТА і ЕС, мы сумесна адкажам на жорсткую агрэсію Расіі і не пакінем Украіну без падтрымкі», – дадаў прэзідэнт.

IAR /аз