Беларуская Служба

У Варшаву едзе спецыяльны медыцынскі цягнік з уцекачамі з Украіны

27.02.2022 12:30
На цягніку ў Польшчу былі эвакуяваныя больш за 600 жанчын з маленькімі дзецьмі.
C
Cпецыяльны медыцынскі цягнікPAP/MSWiA

Пасля 13.00 у Варшаву прыбудзе спецыяльны медыцынскі цягнік з групай жанчын і дзяцей, эвакуяваных з Украіны. Нагадваем, для перавозкі параненых з Украіны Польшча падрыхтавала спецыяльны выратавальны цягнік. Учора ён выехаў з Варшавы на тэставанне і пры нагодзе даставіў у Львоўскую вобласць гуманітарную дапамогу.

Рашэннем міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Каміньскага цягніком у Польшчу былі эвакуяваныя больш за 600 жанчын з маленькімі дзецьмі.

Дырэктар Нацыянальнай бальніцы доктар Артур Зачыньскі(Artur Zaczyński), які едзе разам з уцекачамі ў Варшаву, сказаў, што з горада Мастыска былі вывезены 250 жанчын і 350 дзяцей:

- У сувязі з тым, што была вялікая колькасць маці з малымі дзецьмі, нават немаўлятамі і сітуацыя станавілася напружанай, то цягнік забраў 600 пасажыраў. Частка з іх засталася ў Пярэмышлі і Любліне, у Варшаву вырашыла прыехаць каля ста чалавек. Частка з пасажыраў засталася ў Пярэмышлі з надзеяй, што вайна неўзабаве закончыцца і яны змогуць вярнуцца дадому, іншыя засталіся, каб з Пярэмышля пераехаць у іншыя гарады на поўдні Польшчы, а таксама ў Чэхію, Славацыю і Германію.

Спецыяльны цягнік зможа перавезці з Украіны 160 параненых, у тым ліку 80 ляжачых. Пацярпелых будуць дастаўляць у шпіталь на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.

IAR/аз

Польская медыцынская місія адпраўляе ва Украіну першы транспарт

27.02.2022 08:20
З кожнай хвілінай маштабы гуманітарнага крызісу ва Украіне растуць.

Ад пачатку вайны ў Польшчу прыбылі 156 тысяч уцекачоў з Украіны

27.02.2022 09:21
На польска-ўкраінскай мяжы дзейнічае дзевяць пунктаў прыёму бежанцаў.