На польска-ўкраінскай мяжы ў Падкарпацці дзейнічаюць чатыры пункты прыёму бежанцаў, паведаміла Падкарпацкі ваявода Эва Ленярт(Ewa Leniart). Гаворка дзе пра наступныя гарады: Карчова, Медыка, Будомеж і Красценка.
-Гэта месцы прызначаныя да аказання неадкладнай дапамогі, з якіх бежанцы будуць накіроўвацца ў глыб Польшчы, у тым ліку ў месцы падрыхтаваныя ваяводамі. Мы запэўніваем ім транспарт у згаданыя месцы.
У сваю чаргу на Любліншчыне пункты прыёму бежанцаў будуць працаваць у гарадах: Дарагуск, Далгабычаў, Зосін і Грэбенне. Дадатковы – дзявяты пункт будзе дзейнічаць на чыгуначным вакзале ў Пярэмышлі.
IAR/аз