Беларуская Служба

На польска-ўкраінскай мяжы дзейнічае дзевяць пунктаў прыёму бежанцаў

24.02.2022 17:15
Гэта месцы прызначаныя да аказання неадкладнай дапамогі, з якіх бежанцы будуць накіроўвацца ў глыб Польшчы.
 -      .
На польска-ўкраінскай мяжы дзейнічае дзевяць пунктаў прыёму бежанцаў.PAP/Wojtek Jargiło

На польска-ўкраінскай мяжы ў Падкарпацці дзейнічаюць чатыры пункты прыёму бежанцаў, паведаміла Падкарпацкі ваявода Эва Ленярт(Ewa Leniart). Гаворка дзе пра наступныя гарады: Карчова, Медыка, Будомеж і Красценка.

-Гэта месцы прызначаныя да аказання неадкладнай дапамогі, з якіх бежанцы будуць накіроўвацца ў глыб Польшчы, у тым ліку ў месцы падрыхтаваныя ваяводамі. Мы запэўніваем ім транспарт у згаданыя месцы.

У сваю чаргу на Любліншчыне пункты прыёму бежанцаў будуць працаваць у гарадах: Дарагуск, Далгабычаў, Зосін і Грэбенне. Дадатковы – дзявяты пункт будзе дзейнічаць на чыгуначным вакзале ў Пярэмышлі.

IAR/аз

На мяжы з Украінай ствараюцца пункты прыёму бежанцаў

24.02.2022 14:45
На выпадак наплыву людзей з Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі быў падрыхтаваны сцэнар, які вынікае з плана крызіснага кіравання