Беларуская Служба

Улады Варшавы заселяць уцекачоў з Украіны ў будынках, якія не жадае вярнуць Польшчы РФ

02.03.2022 08:46
Калісьці ў будынках на вуліцы Сабескага жылі расійскія дыпламаты і члены іх сем’яў.
Уцекачы з Украіны ў Польшчыфота: PAP/Wojtek Jargiło

Міністэрства замежных спраў Польшчы рэкамендавала органам дзяржаўнага кіравання распачаць адпаведныя адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да двух незаконна занятых Расійскай Федэрацыяй аб'ектаў жыллёвага прызначэння ў Варшаве. Гаворка ідзе пра тое, каб двума будынкамі маглі распараджацца сталічныя ўлады.

«У сувязі з агрэсіяй Расіі супраць Украіны, я прыняў рашэнне, што мы прызначым кватэры на патрэбы ўкраінскіх сем’яў з дзецьмі ў доўгатэрміновай перспектыве», – напісаў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Калісьці ў будынках на вуліцы Сабескага жылі расійскія дыпламаты і члены іх сем’яў. Жыхары сталіцы кажуць на іх «Szpiegowo» (Шпіёнава). На працягу некалькіх дзясяткаў гадоў РФ адмаўляецца перадаць нерухомасць Польшчы, нягледзячы на судовыя выракі.

нг

Горад Пярэмышль стаў перавалачным пунктам для тысяч уцекачоў з Украіны

26.02.2022 08:46
На чыгуначным вакзале дзейнічае пункт прыёму.

Кіраўнік польскага МУС: Польшча стане надзейным, другім домам для ўкраінскіх уцекачоў

28.02.2022 12:55
Паводле апошніх дадзеных, з чацвярга ў Польшчу збеглі амаль 200 тысяч украінцаў.