Учора мяжу з Польшчай перасеклі больш за 142 тысячы ўцекачоў з Украіны – гэта найбольш ад пачатку расійскай агрэсіі супраць згаданай краіны. Польская Памежная служба паведамляе, што з 24 лютага ў Польшчу з’ехала больш за мільён украінцаў.
Найбольш украінцаў перасякае памежны пераход у Медыцы. Гэта зразумела, паколькі там мяжу можна перасячы на аўтамабілі, пешшу, або на чыгуначным транспарце. На другім месцы па колькасці зарэгістраваных уцекачоў знаходзіцца пераход у Карчовай, а пазней у Дарагуску.
Памежнікі паведамляюць, што расце таксама рух на пераходзе ў гарадку Грэбенне.
На памежных пераходах працуюць валанцёры і арганізацыі дапамогі. Яны раздаюць прадукты харчавання, сродкі гігіены і лекі і накіроўваюць уцекачоў у месцы, дзе яны могуць абагрэцца, адпачыць і пачакаць далейшага транспарту.
IAR/аз