Нацыянальны савет тэлерадыёвяшчання выдаліў чарговыя расійскія і беларускія каналы з рэестра тэлепраграм, даступных у польскіх кабельных сетках і на спадарожнікавых платформах. Гаворка ідзе пра тэлеканалы: «Беларусь 24» і расійскі «Першы канал».
Савет вырашыў, што абмежаванні павінны распаўсюджвацца таксама на беларускае дзяржаўнае тэлебачанне, сказаў старшыня савета Вітальд Каладзейскі(Witold Kołodziejski):
- Савет таксама пашырыў абмежаванні на беларускія тэлеканалы. Беларуская тэлевізія, калі гаворка ідзе пра гібрыдную вайну, не саступае расійскай. Таму мы вырашылі, што яна таксама пагражае бяспецы польскай дзяржавы. Такім чынам тэлеканал «Беларусь 24» быў выключаны са спісу дазволеных.
Раней Нацыянальны савет тэлерадыёвяшчання забараніў распаўсюджваць у Польшчы расійскія каналы: RT (Russia Today), RT Documentary, RTR Planeta, «Союз ТВ» і «Россия 24».
IAR /аз