Беларуская Служба

Польскія ўлады плануюць замарожваць актывы расіян, якія падпалі пад санкцыі

29.03.2022 19:28
Прэс-сакратар польскага ўраду падкрэсліў, што гаворка ідзе пра пра замарожванне, але не пра іх канфіскацыю.
-    .
Прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер.PAP/Mateusz Marek

Урад прыняў чарговы законапраект аб замарожванні расійскіх фінансаў. Пасля паседжання Савета міністраў прэс-сакратар урада заявіў, што гаворка ідзе аб замарожванні сродкаў кампаній і людзей, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне. «Такія асобы і кампаніі будуць занесены ў спіс, які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі», – сказаў Пётр Мюлер(Piotr Muller):

- Такім чынам мы зможам замарожваць рознага роду фонды, чэкі, грашовыя пераводы, грашовыя ўклады, якія могуць выкарыстоўвацца з мэтай падтрымкі дзейнасці Расійскай Федэрацыі. Гэта будзе датычыць, як матэрыяльных, так і нематэрыяльных актываў, нерухомай маёмасці, іг.д.

Прадстаўнік урада заявіў, што гаворка ідзе аб стварэнні ўласнага, незалежнага ад ЕС спісу кампаній і людзей, чые сродкі будуць замарожаныя. Пётр Мюлер падкрэсліў, што гаворка ідзе пра замарожванне фінансаў, але не пра іх канфіскацыю.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Свет не можа адтэрміноўваць увядзення чарговых санкцый супраць Расіі

29.03.2022 11:28
Паводле прэзідэнта Украіны, іх трэба ўводзіць неадкладна, а не ў адказ на чарговыя жорсткія дзеянні Расіі.