Беларуская Служба

Будынкі ў Варшаве, якія належалі Расіі, перайшлі пад кантроль польскіх уладаў

11.04.2022 18:38
Як паведаміў пасол Украіны Андрэй Дэшчыца, Украіна хоча выкарыстаць гэтыя будынкі.
Спорныя будынкі ў Варшавефота: PAP/Radek Pietruszka

Польская дзяржава пераняла кантроль над жылым комплексам пад назваю «Szpiegowo» (Шпіёнава), гэта значыць, будынкамі на вуліцы Сабескага, 100 у Варшаве, якія доўгія гады арандавала Расійская Федэрацыя.

«Мы чакаем інфармацыі аб тэхнічным стане. Будынкі абавязкова трэба будзе рэканструяваць», – сказаў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Ён адзначыў, што побач з будынкам устаноўленыя спецыяльныя драўляныя абручы, што сведчыць аб тым, што ён можа быць у няўстойлівым тэхнічным стане. «Таму яго спачатку праверыць судовы выканаўца і будаўнічы інспектар, і толькі мы, праз некалькі гадзін, самі зможам яго паглядзець. Таксама будзем прасіць ваяводу перадаць нам гэты будынак і тады мы зможам яго адрэстаўраваць і перадаць украінцам», – сказаў мэр Варшавы.
Пасля праверкі судовым выканаўцам у пасольства Расіі павінны накіраваць пратакол для завяршэння працэдуры.

Як паведаміў пасол Украіны Андрэй Дэшчыца, Украіна хоча выкарыстаць гэтыя будынкі. Сёння ён накіраваў ноту ў МЗС, у якой выказвае зацікаўленасць у доўгатэрміновай арэндзе аб'екта. «Мы паглядзім гэты будынак, у якім стане ён знаходзіцца. І будзем вырашаць, што там будзе ў будучыні – ён, безумоўна, будзе служыць украінцам і Украіне», – падкрэсліў пасол.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна паведаміў, што міністэрства вітае выкананне выканаўчай вытворчасці згодна з патрабаваннем сталічных уладаў і набыццё Дзяржаўнай скарбніцай маёмасці ў Варшаве.

Жыллёвы комплекс належаў Савецкаму Саюзу, а потым Расійскай Федэрацыі, у сярэдзіне 1970-х будынкі былі закінутыя. У 2016 годзе акружны суд Варшавы вынес рашэнне аб вяртанні будынкаў Польшчы.

IAR PR/нг