Беларуская Служба

Міністэрства адукацыі Польшчы і Unicef разам дапамогуць украінскім дзецям

09.06.2022 10:02
Паводле прагнозаў Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе ў школах можа вучыцца нават паўмільёна малых украінцаў.
         Unicef
Міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк і прадстаўнік Unicef Рашэд Мустафа Сарвар PAP/Mateusz Marek

Міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк і прадстаўнік Unicef Рашэд Мустафа Сарвар падпісалі папярэдняе пагадненне аб сумеснай дапамозе ўкраінскім дзецям, якія знаходзяцца ў Польшчы. Кіраўнік польскага ведамства адукацыі сказаў, што дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву ўкраінская моладзь, якая з 1 верасня будзе вучыцца ў польскіх школах, лепш падрыхтуецца да навучальнага працэсу. Міністр Чарнек дадаў, што супрацоўніцтва з Unicef ахопіць таксама арганізацыю адпачынку, урокаў польскай мовы і псіхалагічную дапамогу.

Прадстаўнік Unicef Рашыд Мустафа Сарвар, у сваю чаргу, сказаў, што польская дапамога ўкраінскім дзецям – гэта прыклад для іншых краінаў:

-Польшча знайшла патрэбны кірунак і з'яўляецца прыкладам для пераймання, калі казаць аб дапамозе ўкраінскім дзецям. Гэтая дапамога надаецца ў многіх абласцях, але адукацыя мае тут галоўную ролю. Мы вельмі рады, што можам працягнуць сяброўскую руку, стаць партнёрамі, і разам з польскім міністрам працягваць гэтую выдатную працу.

У цяперашні час у польскіх школах вучыцца каля 200 тысяч дзяцей, якія пасля 24 лютага прыехалі з Украіны. Паводле прагнозаў Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе ў школах можа вучыцца нават паўмільёна малых украінцаў.

iar/эж



Больш за 3 мільёны 700 тысяч уцекачоў з Украіны

31.05.2022 11:45

Уроцлаў: Патрэбныя сістэмныя рашэнні ў міграцыйнай праблеме, сітуацыя не будзе кароткачасовай

07.06.2022 15:32
Галоўнай тэмай сёлетняга Dialogopolis’у з’яўляецца інтэграцыя і дапамога бежанцам.