Беларуская Служба

Маравецкі: У Польшчы працуе больш за мільён украінцаў

05.09.2022 08:15
Кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што значная частка ўцекачоў вайны з Украіны ўладкавалася на працу ў Польшчы.
Ukraińskie święto flagi
Ukraińskie święto flagiPAP/Alena Solomonova

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас сустрэчы з жыхарамі Тухольскага раёну ў вёсцы Жальна  заявіў, што цяпер у Польшчы працуе больш за 1 мільён украінцаў.

Кіраўніка ўрада спыталі, у прыватнасці, аб дзяржаўнай дапамозе бежанцам.

«Тым з вас, хто думае, што польская дзяржава іх утрымлівае, я сёньня адкажу, што гэта не так, таму што яны плацяць падаткі, плацяць унёскі ў Фонд сацыяльнага страхавання. Больш за 1 мільён чалавек — некаторыя з тых, хто ўжо працаваў раней, і значная частка тых, хто прыбыў, таксама пачалі працаваць», — сказаў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Маравецкі адзначыў, што свабодны свет працягне дапамагаць Украіне пастаўкамі зброі і гуманітарнымі акцыямі. Ён выказаў надзею, што ў выніку санкцый Расія будзе штомесяц несці страты, і гэта адаб'ецца на Пуціне.

IAR / вх