Беларуская Служба

Гдыня: «Мама, я не хачу вайны» – выстава дзіцячых малюнкаў пра вайну з 1939 г. і з 2022 г.

30.09.2022 15:11
На эскапазіцыі супастаўляюцца выявы бамбаванняў і рэпрэсій, убачаныя вачыма польскіх дзяцей ў 1946 г. і сучасныя малюнкі ўкраінскіх дзяцей пасля расiйскага нападу на Украіну.
,
«Мама, я не хачу вайны»screen: dzieje.pl

«Мама, я не хачу вайны» – пад такой назвай адкрылася ў Гдыні выстава, на якой прадстаўленыя малюнкі польскіх і ўкраінскіх дзяцей, якія паказваюць жахлівасці вайны.

Выстава паказваецца на кінафестывалі «NNW» у Гдыні.

На эскапазіцыі супастаўляюцца выявы бамбаванняў і рэпрэсій, убачаныя вачыма польскіх дзяцей ў 1946 г. і сучасныя малюнкі ўкраінскіх дзяцей пасля расiйскага нападу на Украіну.

Адольф Мязга перажыў нямецкія бамбёжкі Фрампаля ў 1939 годзе. Сёння, гледзячы на ​​Украіну, ён прама кажа – свет нічому не навучыўся:

«Мясцовасць была знішчана амаль у 90 адсотках. Дамы цалкам спаленыя. На дзіцячых малюнках, маіх і іншых дзяцей, пераважна былі самалёты. Хто застаўся, іх высялялі, і на малюнках таксама гэта адлюстроўваецца. Цяпер гісторыя пайшла па кругу і спынілася ва Украіне. Я перажываю тое, што адбываецца, як і тыя дзеці з Украіны. Нявінныя істоты церпяць такое гора і то ў ХХІ стагоддзі».

У Гдыню прыехала 10-гадовая Анастасія з Адэсы. У экспазіцыю ўвайшлі яе малюнкі, якія ілюструюць расійскую агрэсію супраць Украіны:

«Я малявала гэтую карціну, калі былі моцныя выбухі і я сядзела ў падвале падчас паветранай трывогі. Я малявала тое, што адбываецца на вуліцы, гэта быў мой спосаб, каб супакоіцца».

Выстава з больш чым 7 тысячамі малюнкаў польскіх дзяцей з 1946 году, ілюструе зверствы нямецкай акупацыі. Гэтыя малюнкі захоўваюцца ў Архіве сучаснай дакументацыі ў Варшаве.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну быў запушчаны праект «Мама, я бачу вайну», які ўяўляў сабой калекцыю з 14 тысяч украінскіх дзіцячых малюнкаў.

З дапамогай Міністэрствам замежных спраў Польшчы выстава дэманструецца па ўсім свеце.


Польскія і ўкраінскія малюнкі даступныя таксама ў лічбавым выглядзе на сайце www.momidontwantwar.eu.

IAR/яс