Беларуская Служба

Дзве расійскія ракеты ўпалі на тэрыторыі Польшчы

15.11.2022 20:40
Паводле паведамленняў, два чалавекі загінулі.
Dwie osoby zginęły w wybuchu w powiecie hrubieszowskim
Dwie osoby zginęły w wybuchu w powiecie hrubieszowskimGoogle Maps, Twitter/wolski-jaros

Дзве выпадковыя расійскія ракеты ўпалі на тэрыторыі Польшчы, паведаміла агенцтва Associated Press. Інфармацыю пацвердзіла амерыканская разведка. Ракеты ўдарылі па зернесушылцы ў вёсцы Пшэводаў (Przewodów) у Люблінскім ваяводстве на мяжы з Украінай. Паводле паведамленняў, два чалавекі загінулі.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі са згоды кіраўніка дзяржавы склікаў экстраннае паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі – калектыўнага органу пад старшынствам прэзідэнта Польшчы, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі сілавых і стратэгічных міністэрстваў.

На месцы выбуху працуе паліцыя і армія.

вс