Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Расія, безумоўна, цісне на Аляксандра Лукашэнку, каб ён далучыўся сваімі сіламі да вайны супраць Украіны. Польскі дыпламат нагадаў, што ў Беларусі распаўсюджваецца дэзынфармацыя пра Украіну:
-Вядома, што Расія выстаўляе Украіну як агрэсара і на беларускім напрамку, таму нельга абсалютна выключаць, што Аляксандр Лукашэнка вырашыць адкрыта падтрымаць Пуціна ў гэтай вайне. Адказ на гэта, вядома, будзе разгромны. Маем на ўвазе санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь, а таксама супраць усіх алігархаў, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Але адказам павінна стаць і далейшая ізаляцыя Расіі і яе прыхільнікаў на міжнароднай арэне.
Сумесныя расійска-беларускія вайсковыя вучэнні пройдуць у Беларусі з 16 студзеня па 1 лютага.
iar/эж