Беларуская Служба

У Варшаўскім універсітэце рыхтуюцца да «Беларускай дыктоўкі» 21 лютага

07.02.2023 13:59
Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.
       21
У Варшаўскім універсітэце рыхтуюцца да «Беларускай дыктоўкі» 21 лютагаfacebook.com

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта разам з Беларускім моладзевым хабам і Беларускім домам у Варшаве запрашае да ўдзелу ў арфаграфічным конкурсе «Беларуская дыктоўка» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.

Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Дыктоўка адбудзецца 21.02.2023, у 17:30 у Варшаве, вул. Добра 55, зала 1.110

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба запоўніць заяўку анлайн па спасылцы https://bit.ly/3Yp8faz (колькасць месцаў абмежаваная). На заяўкі арганізатары чакаюць да 16 лютага.

Пераможцы стацыянарнай дыктоўкі атрымаюць узнагароды.

Прыняць удзел у дыктоўцы можна таксама анлайн. Тэкст дыктоўкі для самастойнай праверкі будзе апублікаваны на старонцы Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў Facebook.

яс