Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў журналістам у Мюнхене, што краіна гатовая ў любы момант перадаць Украіне старыя самалёты ў рамках кааліцыі, падобнай да танкавай.
Пазіцыя Польшчы адносна перадачы самалётаў Украіне зразумелая, гаварыў ён.
-Сёння мы можам казаць пра перадачу нашых МІГаў у рамках шырокай кааліцыі. І да гэтага мы гатовыя. Мы заахвочваем да гэтага ж іншых.
Прэмʼер-міністр сказаў, што Польшча можа перадаць толькі больш старыя машыны, таму што ў краіне не хапае больш новых – F16 (усяго 48 штук).
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў у Мюнхене, што толькі перамога Украіны забяспечыць мір у Еўропе. Сёння ён паўтарыў гэта падчас прэсавай канферэнцыі для польскіх журналістаў:
-Расія павінна прайграць гэтую вайну, а Украіна павінна выйграць гэтую вайну. Мы павінны падрыхтавацца як свабодны свет, як Еўрапейскі Саюз, да доўгатэрміновага стрымлівання Расіі. Калі мы хочам забяспечыць трывалы мір у Еўропе, Украіна павінна быць інтэграваная ў свабодны свет, інтэграваны з Еўрапейскім Саюзам і, у канчатковым рахунку, з НАТА.
Польскі прэмʼер падкрэсліў у Мюнхене, што Расія не спыніцца на Украіне, калі выйграе вайну:
-Расія абудзіла дэманаў, найгоршых дэманаў 19-20 стагоддзяў: каланіялізм, імперыялізм, нацыяналізм, шавінізм. Сённяшняя Расія зноў дэ-факта таталітарная краіна.
Польскі прэмʼер-міністр сцвярджае, што ўсё больш заходніх палітыкаў і экспертаў упэўненыя ў наратыве Польшчы ў тым, што ўсталяванне добрых адносінаў з Расіяй цяпер немагчымае.
ав