Беларуская Служба

«Я дзякую Польшчы і палякам за дапамогу Украіне»

21.02.2023 17:29
Падчас сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прэзідэнты Польшчы і ЗША размаўлялі перш за ўсё пра вайну ва Украіне і сітуацыю ў нашым рэгіёне Еўропы.
Джо Байдэн і Анджэй Дуда ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве PAP/Jakub Szymczuk/KPRP

«Я дзякую Польшчы і палякам за дапамогу Украіне. Гэта нешта незвычайнае, што вы зрабілі», – сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы з кіраўніком Польшчы Анджэем Дудай. Амерыканскі лідар таксама падзякаваў польскаму прэзідэнту за запрашэнне наведаць Варшаву «ў гэты асаблівы момант».

«Ваш візіт – важны жэст у імя бяспекі. Гэта сігнал адказнасці ЗША за бяспеку Еўропы і свету», – сказаў у сваю чаргу Анджэй Дуда.

Падчас сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прэзідэнты Польшчы і ЗША размаўлялі перш за ўсё пра вайну ва Украіне і сітуацыю ў нашым рэгіёне Еўропы.

вс