«Я дзякую Польшчы і палякам за дапамогу Украіне. Гэта нешта незвычайнае, што вы зрабілі», – сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы з кіраўніком Польшчы Анджэем Дудай. Амерыканскі лідар таксама падзякаваў польскаму прэзідэнту за запрашэнне наведаць Варшаву «ў гэты асаблівы момант».
«Ваш візіт – важны жэст у імя бяспекі. Гэта сігнал адказнасці ЗША за бяспеку Еўропы і свету», – сказаў у сваю чаргу Анджэй Дуда.
Падчас сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прэзідэнты Польшчы і ЗША размаўлялі перш за ўсё пра вайну ва Украіне і сітуацыю ў нашым рэгіёне Еўропы.
вс