Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы на тэрыторыі Каралеўскага палацу ў Варшаве, сказаў, што Кіеў сёння – свабодны і моцны горад. Падчас прамовы, звяртаючыся да тысяч грамадзян, Байдэн згадаў учарашні візіт ва ўкраінскую сталіцу.
- Нападзенне Расіі на Украіну – тэст не толькі для Украіны. Гэта таксама тэст для свету, Еўропы, ЗША, НАТА і ўсіх дэмакратычных краін. Пытанні, на якія мы павінны адказаць, простыя: ці мы адкажам, ці будзем маўчаць? Ці будзем моцнымі, ці слабымі? Ці разам з саюзнікамі мы будзем аб’яднанымі?
Перад выступленнем Джо Байдэн правёў перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай.
вс