Беларуская Служба

Лідары Веймарскага трохкутніка падтрымалі Украіну ў гадавіну вайны

24.02.2023 19:02
Польшча, Францыя і Германія апублікавалі сумесную дэкларацыю з нагоды гадавіны расійскай вайны ва Украіне.
На здымку лідары краін Веймарскага трохкутнікаprezydent.pl

У гадавіну расійскай агрэсіі супраць Украіны ўлады Польшчы, Францыі і Германіі выступілі з сумеснай дэкларацыяй, у якой асуджаюць Расію і пацвярджаюць сваю падтрымку Кіева. Дэкларацыя апублікаваная на сайце прэзідэнта Польшчы.

«Праз год пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабную жорсткую вайну, лідары Веймарскага трохкутніка выказваюць сваю непахісную салідарнасць з Украінай і безумоўную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках яе міжнародна прызнаных межаў і яе неад'емнага права на самаабарону ад расійскай агрэсіі», – чытаем у дакуменце.

Лідары трох краінаў таксама пацвярджаюць сваю прыхільнасць каардынаваць намаганні для забеспячэння тэрміновых патрэб Украіны ў ваеннай і абароннай сферы.

IAR/аз

Генсакратар НАТА: Пуцін не можа перамагчы ва Украіне

24.02.2023 08:32
Енс Столтэнберг падзякаваў Польшчу за тое, што яна з'яўляецца ключавым і вядучым прыхільнікам Украіны.

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Салідарнасць з Украінай!

24.02.2023 11:54
Кіраўнік польскай дзяржавы ў гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну.