Беларуская Служба

З суботы на нядзелю Польшча пераходзіць на летні час

22.03.2023 21:02
Змена часу восенню і вясной абавязковая ва ўсім Еўрапейскім Саюзе – гэта рэгулюе спецыяльная дырэктыва.
ГадзіннікBru-nO/pixabay.com/CC0 Public Domain

У ноч з 25 на 26 сакавіка (з суботы на нядзелю) амаль усе краіны Еўропы, у тым ліку Польшча, пяройдуць на летні час. Гэта азначае, што спаць прыйдзецца на гадзіну менш, бо ў Польшчы а 2.00 ночы стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на гадзіну наперад (на 3.00).

Пераход з зімовага на летні час абумоўлены спробай знізіць спажыванне электрычнасці з-за таго, што светлавы дзень доўжыцца даўжэй. Дадатковым аргументам для турыстычных краін, да якіх адносіцца і Польшча, з'яўляецца тое, што турысты могуць больш часу прысвяціць экскурсіям і выдаткаваць больш грошай.

Змена часу мае і сваіх крытыкаў. Зазначаецца, што пасля пераходу на летні час у розных краінах назіраецца рост інфарктаў. Так адбываецца таму, што людзі менш спяць, а іх біялагічны гадзіннік з цяжкасцю прыстасоўваецца да новых умоваў функцыянавання.

Нягледзячы на гэта, жыхары 78 дзяржаў у свеце пераводзяць стрэлкі. У Еўропе ад змены часу адмовіліся, у прыватнасці, Беларусь і Ісландыя.

Змена часу восенню і вясной абавязковая ва ўсім Еўрапейскім Саюзе – гэта рэгулюе спецыяльная дырэктыва. Зімовы час будзе ўведзеныя ў апошнія выходныя кастрычніка. 

вс