Беларуская Служба

У Польшчы на 39 новых участках запускаюць замер хуткасці

29.03.2023 13:35
Самы працяглы ўчастак – амаль 20 кіламетраў.
 S7
Аўтастрада S7Fotokon/Shutterstock

Галоўная інспекцыя аўтамабільнага транспарту запускае 39 новых участкаў, дзе будуць замяраць хуткасць.

Прылады на трасах будуць усталяваныя ў траўні. Самы працяглы ўчастак складзе амаль 20 кіламетраў.

Кіраўнік інспекцыі Альвін Гаядур паведаміў, што замер будзе праводзіцца, у тым ліку, на ўчастку трасы S7 і на аўтастрадзе А4.

Новыя ўчасткі секцыйнага замеру з'явяцца, між іншым, у Мазовіі, Сілезіі, Падкарпацці, у Апольскім і Заходнепаморскім ваяводствах.

Пасля запуску ўсяго абсталявання ў Польшчы будуць працаваць 73 участкі секцыйнага замеру хуткасці. Агулам гэтыя ўчасткі складаюць каля 200 кіламетраў дарог.

Паводле дадзеных Галоўнай інспекцыі аўтамабільнага транспарту, за суткі вымяральная тэхніка фіксуе каля 90 правапарушэнняў. Найбольшую колькасць парушэнняў хуткаснага рэжыму зафіксавалі ў Любліне: 2,7 тыс. парушэнняў за месяц.

IAR/яс