Ва ўрачыстасцях з нагоды 13-й гадавіны смаленскай авіякатастрофы возьме ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда. Раніцай прэзідэнт усклаў вянок да саркафага Леха і Марыі Качыньскіх на Вавелі ў Кракаве.
Затым Анджэй Дуда ў 11.40 у Варшаве ў Храме Божага Провіду ўскладзе вянок да магіл апошняга Прэзідэнта Рэспублікі Польшча ў выгнанні Рышарда Качароўскага, кс. Юзафа Ёнеца, кс. Здзіслава Круля, кс. Анджэя Квасьніка і ля дошкі памяці ахвяраў Смаленскай катастрофы.
Прэзідэнт таксама наведае Вайсковыя могілкі Павонзкі. У 12.15 запланаванае ўскладанне вянкоў да помніка ахвярам Смаленскай катастрофы і да магіл ахвяр катастрофы.
У 13.20 Анджэй Дуда ўскладзе вянкі ў цэнтры Варшавы на плошчы Пілсудскага да помніка ахвярам Смаленскай трагедыі 2010 года і помніка прэзідэнту Леху Качыньскаму. У 13.45 прэзідэнт ускладзе вянок да дошкі, прысвечаны Леху Качыньскаму ў Прэзідэнцкім палацы.
Дзяржаўныя ўрачыстасці з нагоды 13 гадавіны смаленскай катастрофы перанесена на 16 красавіка. Аб гэтым вырашыла кіроўная партыя «Права і справядлівасць». Гэта звязана са святам Вялікадня, які супаў з гадавінай трагедыі.
10 красавіка 2010 года ў катастрофе самалёта Ту-154М у Смаленску загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнцкая пара – Лех і Марыя Качыньскія. Дэлегацыя накіроўвалася на святкаванне 70-й гадавіны Катынскага злачынства.
IAR/яс