Беларуская Служба

Міністр Тэлюс распавёў пра дэталі дамовы з Украінай аб транспарціроўцы збожжа

11.04.2023 09:44
Міністар сельскай гаспадаркі Робэрт Тэлюс паведаміў, што Украіна пагадзілася ўвесці забарону на экспарт для кампаній, якія будуць разгружаць збожжа ў Польшчы.
Ktoś postanowił zrobić w cwaniacki sposób interes na ukraińskim zbożu - uważa Fogiel
"Ktoś postanowił zrobić w cwaniacki sposób interes na ukraińskim zbożu" - uważa FogielShutterstock/Octa corp

Палітык распавёў пра дэталі дамовы з Украінай аб транспарціроўцы праз Польшчу ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Роберт Тэлюс адзначыў, што дамова, якая мае на мэце дапамагчы польскім фермерам, будзе дзейнічаць да збору ўраджаю. Як растлумачыў ён, польскі і ўкраінскі бакі ўзялі на сябе абавязацельствы па маніторынгу перавозак сельскагаспадарчай прадукцыі. Ён адзначыў, што дамоўленасці прадугледжваюць і дадатковую бяспеку. «Калі нейкая кампанія захоча нас падмануць і разгрузіць транспарт у Польшчы, яна ніколі не атрымае дазволу на экспарт збожжа з Украіны», – сказаў ён. Ён дадаў, што гэта абавязацельствы ўкраінскага боку, якія Кіеў узяў на сябе пасля пятнічнай сустрэчы.

У пятніцу ў Дарагуску міністр Роберт Тэлюс сустрэўся са сваім украінскім калегам Мікалаем Сольскім. Палітыкі абмеркавалі транспарціроўку ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі праз Польшчу і праблемы, з якімі сутыкаюцца польскія фермеры. Пасля сустрэчы міністры заявілі, што ўкраінскі бок на некаторы час абмяжуе імпарт збожжа ў Польшчу.

IAR / вх

Сустрэча на мяжы. Міністры Украіны і Польшчы паспрабуюць вырашыць праблему са збожжам

07.04.2023 14:39
У пятніцу Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Роберт Тэлюс сустракаецца з украінскім калегам Мікалаем Сольскім. Перамовы пройдуць на памежным пераходзе Дарагуск-Ягодзін Любельскага ваяводства. Міністры Украіны і Польшчы спрабуюць вырашыць праблему з пастаўкамі збожжа.