Беларуская Служба

XXV Форум палякаў замежжа праходзіць у Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы

28.04.2023 09:51
Мерапрыемства праходзіць пад лозунгам «Мой шлях да польскасці і веры».
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

Падчас урачыстага адкрыцця XXV Форуму палякаў замежжа ў Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы віцэ-міністр замежных спраў Пётр Ваўжык сказаў, што пазіцыя Польшчы фарміруецца дзякуючы патрыятычнай польскай супольнасці. Мерапрыемства праходзіць пад лозунгам «Мой шлях да польскасці і веры».

Пётр Ваўжык падзякаваў удзельнікам Форуму палякаў замежжа за іх дзейнасць на карысць польскай супольнасці:

-За вашыя ініцыятывы, за вашую дзейнасць, за тое што на вас заўсёды можна разлічваць. Патрыятызм палякаў замежжа заключаецца, між іншым, у тым, каб удзельнічаць у падзеях, звязаных з істотнымі падзеямі польская дзяржавы. І за гэта ад імя міністра замежных спраў Збігнева Раўа я вам дзякую.

XXV Форум палякаў замежжа працягнецца да суботы. Мерапрыемства арганізавана Канцылярыяй прэм'ер-міністра і Акадэміяй сацыяльнай культуры і медыякультуры ў Торуні.

ав