Беларуская Служба

Варшава пераняла ва ўласнасць будынак школы пры амбасадзе Расіі

29.04.2023 15:43
У Амбасадзе РФ у Польшчы ўжо прыгразілі крокамі ў адказ, не ўдакладніўшы дэталяў.
Stolica przejmuje budynek zajmowany nielegalnie przez rosyjską ambasadę. Czynności przebiegają bez zakłóceń
Stolica przejmuje budynek zajmowany nielegalnie przez rosyjską ambasadę. "Czynności przebiegają bez zakłóceń"Nexta/TT

Улады Варшавы вярнулі ў распараджэнне гораду будынак былой расійскай сярэдняй школы на вуліцы Келецкая, 45, паведаміла прэсавая служба Міністэрства замежных спраў Польшчы. Паводле прадстаўніка ведамства Лукаша Ясіны, улады польскай сталіцы хадайнічалі аб пераафармленні будынку, кансультуючыся з Міністэрствам замежных спраў:

-Гэты будынак, на які польская дзяржава мае законнае права ўласнасці і які быў незаконна арандаваны ўладамі Расійскай Федэрацыі. Пасля шматгадовых судовых працэсаў мы атрымалі таму пацвярджэнне. У цяперашні будынак ужо вернуты ўласнікам. Гэта вынік рашучай палітыкі Польшчы ў адносінах да Расіі ў апошнія гады, і адзін са шматлікіх прыкладаў, калі РФ паводзіла сябе неправавым спосабам у дачыненні да аб'ектаў нерухомасці.

У Амбасадзе РФ у Польшчы ўжо прыгразілі крокамі ў адказ, не ўдакладніўшы дэталяў.

У школе пры расійскай амбасадзе вучыліся дзеці дыпламатаў і вайскоўцаў. Будынак быў нацыяналізаваны і перададзены ў распараджэнне дыппрадстаўніцтва СССР у Варшаве ў 1945 годзе. Праз восем гадоў пры пасольстве СССР была адкрыта школа. Мяркуецца, што навучальная ўстанова была часова зачынена пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

Нагадаем, летась Варшава таксама стала ўладальнікам жылога комплексу па вул. Сабескага, 100, так званага мікрараёна Szpiegowo, якім таксама беспадстаўна распараджалася Расія.

iar/pap/эж

Улады Варшавы заселяць уцекачоў з Украіны ў будынках, якія не жадае вярнуць Польшчы РФ

02.03.2022 08:46
Калісьці ў будынках на вуліцы Сабескага жылі расійскія дыпламаты і члены іх сем’яў.