Тысячы палякаў выехалі ў кароткі адпачынак у розныя курортныя месцы, у тым ліку ў горы Татры, галоўным польскім горадам якіх з’яўляецца Закапанэ. Галоўная вуліца горада Крупуўкі – запоўненая турыстамі, а ў самім Закапанэ з’явіліся вулічныя заторы.
На майскія святы сіноптыкі абяцаюць сонечнае надвор’е на тэрыторыі цэлай Польшчы. Пры гэтым метэаролагі папярэджваюць, што ў вышэйшых партыях гор надвор’е абсалютна не вясенняе: таўшчыня снежнага покрыва складае да 160 см.
У Польшчы – доўгія выходныя: 1 мая – Дзень працы, а 3 мая – Дзень Канстытуцыі.
вс
здымак ілюстрацыйны