Беларуская Служба

2 траўня палякі адзначаюць Дзень сцяга

02.05.2023 08:44
Палякі ахвотна далучаюцца да акцыі #mojaflaga (мойсцяг), акцыя вывешвання бела-чырвонага сцяга.
.
.PAP/Darek Delmanowicz

Віцэ-прэм'ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі гаворыць, што сцяг – гэта самы просты сімвал, які злучае польскую супольнасць. Віцэ-прэм’ер Глінскі патлумачыў, што гэтае свята ўшаноўвае гісторыю польскіх нацыянальных каларытаў, сімвалаў і патрыятычных традыцый:

-Гэта свята Польшчы, патрыятычнае, свята супольнасці. Святу сцяга ўжо амаль 20 гадоў. Гэта дзень, у якім мы святкуем найбольш натуральны сімвал, які спалучае нас усіх. Памятайма, што нашыя продкі часам шмат плацілі за наш сцяг, нават жыццём. Гэты сімвал азначае, што мы разам. А калі мы разам, то мы, як супольнасць, мацнейшыя.

Да акцыі #мойсцяг можа далучыцца кожны. Неабходна вывесіць сцяг, сфатаграфаваць і пазначыць у сацыяльных сетках #mojaflaga!. У рамках урачыстасцяў у каралеўскім парку Лазенкі ўпершыню выступяць артысты Польскай каралеўскай оперы.

Разам з Днём Сцяга 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа.

ав