Беларуская Служба

Міністр абароны: Войска Польскае атрымае першыя HIMARS ужо ў траўні

05.05.2023 10:03
Першыя 5 пускавых установак будуць дастаўленыя ў Польшчу ў сярэдзіне траўня - астатнія - 15 установак да канца 2023 года.
        HIMARS
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы за стрыном СРЗА HIMARSКрыніца: https://twitter.com/StanczykRafal

Віцэ-прэм’ер, міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, які знаходзіцца ў ЗША, паведаміў, што Войска Польскае атрымае рэактыўныя артылерыйскія сыстэмы HIMARS ужо сёлета ў траўні. Польскі палітык наведаў абаронны завод Lockheed Martin у Камдэне (штат Арканзас), дзе агледзеў пускавыя ўстаноўкі, якія неўзабаве будуць пастаўленыя ў Польшчу. Першыя 5 пускавых установак будуць дастаўленыя ў Польшчу ў сярэдзіне траўня - астатнія - 15 установак да канца 2023 года.

Там міністр адзначыў, што сістэмы HIMARS, якія неўзабаве атрымае Польшча, былі замоўленыя ў 2019 годзе:

-Цяпер мы вядзем перамовы аб заключэнні кантракту на пастаўку ў Польшчу 500 пускавых установак HIMARS. Варта падкрэсліць, што яны будуць «пасаджаны» на польскія грузавікі Jelcz.

У пятніцу, 5 траўня, у Вашынгтоне міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падпіша са сваім амерыканскім калегам Лойдам Осцінам пагадненне аб супрацоўніцтве ў закупках вайсковай тэхнікі. Візіт Марыюша Блашчака ў Пентагон пачнецца а 17-й гадзіне паводле польскага часу.

iar/эж

Войска Польскае купляе 1 тыс. 400 сучасных БМП Borsuk (ВІДЭА)

01.03.2023 20:11
Borsuk – плаваючая БМП, узброеная 30-міліметровай гарматай з дыстанцыйным кіраваннем, цалкам распрацаваная польскімі інжынерамі. 

Карэйскія танкі К2 будуць вырабляцца і абслугоўвацца ў Польшчы

02.03.2023 14:38
Супрацоўніцтва з Паўднёвай Карэяй і канцэрнам Hyndai Rotem дапаможа аднавіць магутнасці па вытворчасці танкаў, страчаныя польскай зброевай прамысловасцю.