Беларуская Служба

Польскі канцэрн PKN Orlen супрацоўнічае з урадам Чэхіі ў пытанні адмовы ад паставак расійскай нафты

11.05.2023 13:35
Нафтаперапрацоўчы завод у чэшскім Літвінове, які належыць Orlen Unipetrol, імпартуе сыравіну з Расіі праз адгалінаванне нафтаправода «Дружба».
 .
Ілюстрацыйнае фота.PAP/Leszek Szymański

Гендырэктар PKN Orlen Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek) заявіў, што канцэрн супрацоўнічае з урадам Чэхіі ў пытанні адмовы Чэхіі ад паставак расійскай нафты. Даччыная кампанія Orlen Orlen Unipetrol з'яўляецца найбуйнейшым гульцом на паліўным рынку Чэхіі.

Нафтаперапрацоўчы завод у чэшскім Літвінове, які належыць Orlen Unipetrol, імпартуе сыравіну з Расіі праз адгалінаванне нафтаправода «Дружба».

Даніэль Абайтэк падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку адмова ад расійскіх паставак – складаны працэс. Ён адзначыў, што Чэхія не мае выхаду да мора, таму пастаўкі па моры немагчымыя. Ён таксама дадаў, што польскі канцэрн не валодае газаправодамі. Уладальнік трубаправода разам з Orlen і ўрадам Чэхіі вядзе працэс, які завершыцца іншымі магчымасцямі з пункту гледжання імпартнай сыравіны.

Паводле прэзідэнта PKN Orlen, кошт страт расійскай нафты для польскай кампаніі складае 27 мільёнаў долараў у дзень. Гэта розніца паміж коштам імпартаванай у Польшчу нафты маркі Brent і коштам расійскай нафты маркі Urals, якую цяпер расійскія экспарцёры прадаюць з вялікім дысконтам. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта тая цана, якую мы павінны прыняць у сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны.

IAR/вх