Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Блашчак: Аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі не паведаміў пра парушэнне паветранай прасторы Польшчы

11.05.2023 19:32
Некалькі месяцаў таму ў Польшчы ўпала ракета, а падрабязнасці падзення сталі вядомыя толькі цяпер. Эксперты з Тэхнічнага інстытуту Авіяцыйных войскаў пацвердзілі, што гэта быў расійскі снарад.
Mariusz Błaszczak
Mariusz BłaszczakTwitter/MON_GOV_PL

Аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы генерал-лейтэнант Томаш Пятроўскі не паведаміў кіраўніку Міністэрства нацыянальнай абароны і іншым асобам і службам дзяржавы аб з'яўленні ў паветранай прасторы Польшчы неапазнанага абʼекта, заявіў віцэ-прэмʼер Марыюш Блашчак. Размова ідзе пра расійскую ракету, знойдзеную пад Быдгашчам.

Па словах Блашчака, першую інфармацыю наконт ракеты польскі бок атрымаў ад украінскага 16 снежня. Аператыўны камандуючы не толькі не праінфармаваў у адпаведнасці з працэдурай аб сітуацыі, але таксама не загадаў праводзіць шырокія пошукавыя мерапрыемствы, а абмежаваны пошук адмяніў ужо 19 снежня, праз тры дні.

Тады Цэнтр паветраных аперацый Войска Польскага атрымаў інфармацыю, што абʼект, які набліжаецца да Польшчы, можа быць ракетай. У гэты момант была павялічана баявая гатоўнасць, у паветра падняліся польскія і амерыканскія самалёты.

Па выніках праверкі Цэнтр паветраных аперацый Войска Польскага адрэагаваў карэктна, прадаставіўшы аператыўнаму камандуючаму Узброенымі сіламі Польшчы інфармацыю аб сітуацыі. Аднак, як паведаміў Марыюш Блашчак, у аператыўнай справаздачы аператыўнага камандавання ад 16 снежня, якую ён атрымаў, парушэння паветранай прасторы Польшчы не адзначана.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што гпра кадравыя рашэнні будзе паведамлена пасля яго перамоваў з прэзідэнтам Анджэем Дудам.

У канцы красавіка Міністэрства нацыянальнай абароны заявіла, што ў горадзе Замосце пад Быдгашчам знойдзены «рэшткі неўстаноўленага ваеннага абʼекта». Ракета магла зʼявіцца там некалькі месяцаў таму.

IAR/вх

На думку экспертаў, ракета, якая ўпала ў Польшчы ў снежні, прыляцела з Расіі

11.05.2023 13:45
Ракета Х-55 мае радыус дзеяння да 3 тыс кіламетраў.