Беларуская Служба

Улады Цярэспаля прымусілі польскіх перавозчыкаў завершыць акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

13.05.2023 12:24
Былі скаргі з боку мясцовых жыхароў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

Пратэстоўцы блакавалі тэрмінал на адзіным адкрытым пераходзе для велікагрузных аўтамабіляў на мяжы Беларусі і Польшчы. У выніку ўтварылася чарга даўжынёй 40 кіламетраў. Польскія ўлады абмеркавалі сітуацыю з паліцыяй і вырашылі спыніць страйк, які раней дазволілі да 9 чэрвеня.

«Мы атрымалі ліст ад начальніка гарадской паліцыі Бялай-Падляскай аб тым, што існуе пагроза жыццю і здароўю людзей, а таксама небяспека дарожнаму руху, і што мы павінны разгледзець пытанне аб прыняцці рашэння аб роспуску гэтага сходу. Акрамя таго, былі і пратэсты жыхароў», – распавёў прадстаўнік мясцовых уладаў.

Перавозчыкі збіраюцца абскарджваць рашэнне ў судзе і аднавіць страйк 15 траўня. Яны пратэстуюць супраць «захопу рынку беларускімі і расійскімі кампаніямі» і выступаюць за забарону на ўезд у Польшчу паўпрычэпаў з беларускай і расійскай рэгістрацыяй.

Польскае радыё Люблін/нг