Беларуская Служба

85 нелегальных мігрантаў спрабавала ўчора трапіць у Польшчу з Беларусі

13.05.2023 14:12
Грамадзянін Украіны, грамадзянін Беларусі і грамадзянін Таджыкістана былі затрыманыя за пасобніцтва.
    -
Працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 85 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, гаворыцца ў ранішнім паведамленні польскай Памежнай службы. Былі затрыманыя, у прыватнасці, грамадзяне Індыі, Самалі, Афганістану і Лівіі.

Грамадзянін Украіны, грамадзянін Беларусі і грамадзянін Таджыкістана былі затрыманыя за пасобніцтва ў нелегальным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

IAR/нг