Беларуская Служба

Самалёт авіякампаніі LOT ледзь не сутыкнуўся з дронам

14.05.2023 15:00
Пазаштатнай сітуацыяй занялася Дзяржаўная камісія расследавання авіяцыйных здарэнняў Польшчы.
LOT
LOTShutterstock.com

Неапазнаны дрон памерам з планёр мінуў у 30 м самалёт нацыянальнай польскай авіякампаніі LOT, які ў суботу прызямляўся ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна. Паводле пілотаў лайнера, існавала вялікая небяспека сутыкнення з паветраным аб’ектам, паколькі БЛА рухаўся ў бок пасажырскага самалёту, а размах крылаў дрона складаў каля 3 м. Экіпаж падаў рапарт, датычны інцыдэнту.

Пазаштатнай сітуацыяй занялася Дзяржаўная камісія расследавання авіяцыйных здарэнняў Польшчы.

Інцыдэнт трапіў на камеры назірання дыспетчарскага пункту аэрапорту. Здарэнне мела месца ў суботу каля 16:00 гадзіны паводле мясцовага часу, калі самалёт тыпу Embraer, які накіроўваўся рэйсам з польскага гораду Познань, прызямляўся ў польскай сталіцы. Дрон таксама заўважыў экіпаж іншага лайнера авіякампаніі LOT.

Пасля інцыдэнту варшаўскі аэрапорт спыніў аперацыі на 30 хвілін.

Авіяцыйныя ўлады краіны пра здарэнне паведамілі паліцыю.

вс

здымак ілюстрацыйны