Беларуская Служба

Нелегальныя мігранты зноў закідалі камянямі польскіх памежнікаў

14.05.2023 15:31
За мінулыя суткі 83 замежнікі спрабавалі трапіць у Польшчу з боку Беларусі. 
Польская памежніца на ахове мяжы з Беларуссюфота: Twitter/StZaryn

Група нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы закідала камянямі польскіх памежнікаў, паведаміла Памежная служба Польшчы.

Паводле прэс-службы сілавога ведамства, за мінулыя суткі 83 замежнікі спрабавалі трапіць у Польшчу з боку Беларусі. Сярод іх былі грамадзяне Эрытрэі, Кубы, Алжыра і Самалі. 14 чалавек, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю, гаворыцца ў паведамленні.

У сваю чаргу на мяжы Беларусі і Латвіі затрымалі 31 чалавека, на літоўска-беларускай – сем.

вс