Беларуская Служба

У Варшаве асвяцілі новую праваслаўную царкву - цяпер іх тры ў польскай сталіцы

14.05.2023 20:01
Царква Святой Сафіі – Прамудрасці Божай пабудаваная паводле ўзору славутага аднайменнага сабору ў Стамбуле. 
Царква Святой Сафіі – Прамудрасці Божай у Варшаве фота: прыход Святой Сафіі – Прамудрасці Божай у Варшаве

У Варшаве асвяцілі царкву Святой Сафіі – Прамудрасці Божай. Удзел ва ўрачыстасці, якую ўзначаліў галава Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, прынялі ўдзел вернікі, прадстаўнікі іншых веравызнанняў, а таксама дзяржаўных і гарадскіх улад. З нагоды адкрыцця храма быў зачытаны ліст ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Царква знаходзіцца па вуліцы Пулаўскай, 568 у паўднёвай частцы Варшавы.

Будаўніцтва святыні пачалося амаль восем гадоў таму. У верасні 2020 года адбылося малое асвячэнне царквы, якое здзейсніў Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей І.

Царква Святой Сафіі – Прамудрасці Божай пабудаваная паводле ўзору славутага аднайменнага сабору ў Стамбуле. Памер варшаўскай святыні – 40 м на 30 м, вышыня купала – каля 22 м.

Новая царква стала трэцяй у польскай сталіцы. Дзве астатнія былі пабудаваныя яшчэ ў царскія часы: кафедральны сабор Святой Марыі Магдаліны ў другой палове 19-га стагоддзя і царква святога Іаана Лествічніка ў 1905 годзе.

вс