Беларуская Служба

Польскі міністр па справах Еўразвязу: Да канца года павінны пачацца перамовы аб уступленні Украіны ў ЕЗ

17.05.2023 12:03
У чэрвені павінны быць гатовае вуснае заключэнне Еўракамісіі на тэму прагрэсу ў падрыхтоўцы Украіны да членства.
Аўдыё

Польскі міністр па справах Еўразвязу Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк заявіў, што да канца года павінны пачацца перамовы аб уступленні Украіны ў ЕЗ. У эфіры Першай праграмы Польскага радыё палітык разважаў, калі Кіеў можа далучыцца да еўрапейскай супольнасці.

Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) адзначыў, што сёння цяжка назваць канкрэтную дату ўступлення Украіны ў ЕЗ, але, паводле яго слоў, гэты працэс павінен ісці.

- Сёння цяжка з поўнай адказнасцю назваць тэрмін. Аднак і для Украіны, і для Еўразвязу павінна быць зразумела, што гэта працэс, які ідзе, удаецца прайсці чарговыя этапы гэтага працэсу. Бліжэйшы крок – гэта пачатак перамоваў аб уступленні. Яны павінны пачацца да канца года. Ці гэта будзе магчыма, мы даведаемся ў чэрвені, калі будзе гатовае вуснае заключэнне Еўрапейскай камісіі на тэму прагрэсу ў падрыхтоўцы Украіны да членства, аб чым прасіла Польшча. Акрамя таго, восенню будзе пісьмовае заключэнне і рашэнне Еўрапейскай рады па дадзеным пытанні, спадзяюся, у снежні.

Пасля пачатку расійскага ўварвання Украіна падала заяўку на ўступленне ў Еўразвяз. У чэрвені мінулага года ЕС прысвоіў дзяржаве статус краіны-кандыдата на далучэнне да супольнасці. Цяпер Кіеў чакае пачатку афіцыйных перамоваў аб уступленні.

IAR/нг