Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр заявіў аб узмацненні жорсткасці працэдур у арміі

17.05.2023 15:04
У канцы красавіка СМІ паведамілі, што ў лесе выпадкова знайшлі расійскую ракету Х-55.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiAdam Guz/KPRM

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў аб узмацненні жорсткасці працэдур паміж вайскоўцамі і Міністэрствам нацыянальнай абароны. Гэта звязана з інцыдэнтам, які здарыўся яшчэ ў снежні, але стала пра яго вядома толькі цяпер, калі была знойдзеная расійская ракета ў лесе непадалёк ад гораду Быдгашч. Кіраўнік ураду паведаміў, што азнаёміўся з дакладам, у якім кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны ўсклаў адказнасць за інцыдэнт на аператыўнага камандуючага Узброенымі сіламі Польшчы.

Прэмʼер-міністр Маравецкі абвясціў, што ўсе пытанні паміж арміяй і Мінабароны былі «высветлены». Кіраўнік ураду анансаваў ліквідацыю «працэдурных недахопаў».

У канцы красавіка СМІ паведамілі, што ў лесе выпадкова знайшлі расійскую ракету Х-55. Тады стала вядома, што снарад, верагодна, прыляцеў у Польшчу ў сярэдзіне снежня мінулага года.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера паведаміў, што прэзідэнт Анджэй на заўтра прызначыў сустрэчу з высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі і ваеннымі камандзірамі, між іншым, міністрам замежных спраў, міністрам абароны і кіраўнікамі Генеральнага штабу Войска Польскага. Яна адбудзецца ў сувязі з падрыхтоўкай да саміту НАТА.

IAR/нг