Беларуская Служба

Кіроўная партыя павялічвае адрыў ад апазіцыі

18.05.2023 12:34
У параўнанні з красавіцкім апытаннем дыстанцыя паміж асноўнымі канкурэнтамі павялічылася амаль удвая, вынікае з апошніх сацыялагічных апытанняў.
Najnowszy sondaż przed zbliżającymi się wyborami parlamentarnymi
Najnowszy sondaż przed zbliżającymi się wyborami parlamentarnymiSejm.gov/Twitter

Калі б выбары ў Сейм праходзілі ў наступную нядзелю, Аб'яднаныя правыя атрымалі б 34,06% галасоў, Грамадзянская кааліцыя - 27,79 працэнта, Трэці шлях (PSL - Польшча 2050) - 12,42 працэнта, Канфедэрацыя - 10,75 працэнта, левыя - 10,01 працэнта, вынікае з апытання, праведзенага даследчым інстытутам Pollster для штодзёнкі «Super Express».

 «У параўнанні з красавіцкім апытаннем дыстанцыя паміж асноўнымі канкурэнтамі павялічылася амаль удвая», — адзначае выданне. Апытанне было праведзенае на наступны дзень пасля праграмнага з'езду ПіС, дзе, між іншым, былі агучаныя планы індэксацыі дапамогі 500 плюс.

 Паводле апытання, 1,58% падтрымкі маюць Блог «Згода/Аграсаюз», 0,98% - Рух самакіравання «Так для Польшчы», 0,68%  - Кукіз'15, і  0,63% - Беспартыйнае мясцовае самакіраванне.

Апытанне праведзенае 15 траўня на выбарцы 1083 дарослых палякаў.

PAP