Беларуская Служба

Зацягваюцца перамовы аб 11-м пакеце санкцый супраць Расіі

23.05.2023 08:20
Узніклі прапановы, каб у «чорны спіс» былі ўнесеныя асобы, адказныя за пераслед крымскіх татараў, кажа кіраўнік польскага МЗС.
      (  ).
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау (з левага боку).PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Міністр замежных спраў Польшчы прызнаў, што перамовы аб 11-ым пакеце санкцый супраць Расіі зацягваюцца. Пытанне далейшых абмежаванняў было адной з тэмаў сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краін ЕС у Бруселі. Міністр Збігнеў Рау(Zbigniew Rau) сказаў, што ёсць дадатковыя патрабаванні зрабіць санкцыі больш жорсткімі:

- Таксама па нашай ініцыятыве ўзніклі прапановы, каб у «чорны спіс» былі ўнесеныя асобы, адказныя за пераслед крымскіх татараў і выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Воля ўвядзення дадатковых абмежаванняў ёсць, але адсутнічае рашучае лідарства, якое давяло б да завяршэння згаданай справы.

Польшча хоча пашырыць «чорны спіс» на асобы і кампаній з Беларусі, якія ўдзельнічаюць у гэтай незаконнай практыцы выкрадання ўкраінскіх дзяцей.

Перамовы па 11-м пакеце санкцый павінны працягвацца заўтра.

IAR/аз

Кіраўнік МЗС Літвы ў Бруселі: Зацягваць перамовы аб санкцыях супраць Беларусі недапушчальна

22.05.2023 13:09
«Сёння я папрашу вас рухацца наперад з беларускім пакетам, калі мы сур'ёзна падтрымліваем беларускую апазіцыю і палітвязняў не праз допісы ў Твітэры, а праз палітычныя дзеянні».