Беларуская Служба

У Польшчы пачаліся экзамены для выпускнікоў базавых школаў

23.05.2023 10:00
Вынікі экзаменаў васьмікласнікаў будуць абвешчаныя 3-га ліпеня.
У Польшчы пачаліся эказмены для выпускнікоў базавых школаў PAP/Lech Muszyński

У Польшчы пачаліся экзамены для выпускнікоў базавых школаў. Сёння васьмікласнікі пішуць экзамен па польскай мове. У наступныя дні – па матэматыцы і замежнай мове.

Сёлета іспыты здаюць амаль 503 тысячы вучняў апошніх класаў базавых школаў і больш за 14 тысяч вучняў з Украіны, якія прыехалі ў Польшчу пасля расійскай агрэсіі.

Вынікі экзаменаў васьмікласнікаў будуць абвешчаныя 3-га ліпеня. Яны будуць мець вырашальнае значэнне для паступлення вучняў у сярэднія школы.

IAR/аз